alice_waits ([info]alice_waits) wrote,
@ 2008-03-18 22:34:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
“Білоруська весна”

З 22 сакавіка па 12 красавіка  ў Кіеве адбудзецца фэст сучаснай беларускай культуры “Білоруська весна”. Фэст праходзіць у другі раз і ў гэтым годзе ўключае вулічны перфоманс, кінопаказы (у тым ліку прэмьерныя), вечарыну беларускай флэш-анімаціі, фотавыставу, выставу СМІ Беларусі, круглы стол медыа-менэджераў, канцэрт этна-гуртоў та украінска-беларускую літаратурную вечарыну. 

Лягатыпам фэсту стаў бел-чырвона-белы падводны човен. Гэты вобраз запазычаны з песьні гурта NRM. Арганізатары надаюць яму сымбалічнае значэньне - "Беларуская весна-2008" -- гэта паглыбленьне у невядомыя плыні беларускае культуры, якія схаваныя пад тоўстым шарам клішэ та стэрэатыпаў.

Гасьцямі фэсту стануць кінарэжысер Антось Цялежнікаў, сцэнарыст Аляксандр Качан, мультыплякатарка ды прадюсэрка Вольга Кузьміч, этна-гурты Джамбібум ды Нагуаль, а таксама беларускія пісьменьнікі, вядомыя журналісты ды выдаўцы, сярод якіх Андрэй Хадановчі, Андрэй Скурко, Уладзімер Арлоў, Марыя Мартысевіч, Вера Бурлак ды іншыя. 

Падрабязнасьці, а таксама праграму фэстывалю, фота та відэа з падзей “Беларуская вясны", навіны пра тое, як праходзіць фэст можна будзе знайсьці на сайце http://belarus.org.ua.

Запрашаем усіх, хто неабыякавы да лёсу беларускай культуры!


 


Advertisement


(Read 4 comments)

Post a comment in response:

From:
Help
Identity URL: 
Username:
Password:
Don't have an account? Create one now.
Subject:
No HTML allowed in subject
   Help
Message:

 
Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…